Украіна адправіла на мяжу з Беларуссю байцоў, якія ваявалі на ўсходзе краіны

Сяргей Наеў / Камандаванне Аб'яднаных сіл УСУ

Сяргей Наеў / Камандаванне Аб'яднаных сіл УСУ

Камандуючы Аб'яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў загадаў яшчэ больш умацаваць абарончыя пазіцыі ў Валынскай вобласці.

Зараз украінскую мяжу ў тых месцах, дзе яна мяжуе з Беларуссю, ахоўваюць вайскоўцы, якія вярнуліся з выканання задач на ўсходзе краіны, піша "Суспільне".

"Там была іншая баявая абстаноўка, штодзённыя абстрэлы, блізкія стралковыя баі. На падставе свайго баявога вопыту яны могуць палепшыць абаронныя здольнасці", — патлумачыў Наеў.

Гэта робіцца для таго, каб у выпадку павелічэння ўзроўню пагрозы з боку Беларусі, не прапусціць праціўніка ўглыб Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі