Украіна атрымала ад ЗША 31 танк Abrams

Танкі Abrams

Танкі Abrams / Reuters

Украіна атрымала ад ЗША 31 танк Abrams. Пра гэта "Голасу Амерыкі" заявіў прадстаўнік камандавання арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы палкоўнік Марцін О'Донэл. Паводле яго слоў, ва Украіну ўжо дастаўлены запасныя часткі і боепрыпасы. Вайскоўцы-ўкраінцы, якія праходзілі падрыхтоўку на танках Abrams у Германіі, ужо вярнуліся на радзіму (іх каля 200 чалавек).

31 танк — гэта тая колькасць, якую і абяцалі Злучаныя Штаты. "Мы выканалі сваю частку ўгоды, — кажа амерыканскі палкоўнік. — З гэтага моманту яны самі будуць вызначаць, калі і дзе яны будуць прымяняць гэтыя сілы і сродкі... Я думаю, што Украіна будзе абдумана падыходзіць да таго, калі і дзе яны гэта выкарыстоўваюць. Танк Abrams — па-чартоўску добрая браняваная машына, але гэта не сярэбраная куля. Але галоўнае — гэта рашучасць Украіны прарвацца наперад".

Першыя амерыканскія танкі Abrams прыбылі ва Украіну ў верасні. У Германіі яны праходзілі "фінальную рэканструкцыю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі