ЗША вылучаюць Украіне боепрыпасы са збедненым уранам для танкаў Abrams

Танк Abrams / Wikimedia, ілюстрацыйнае фота

Танк Abrams / Wikimedia, ілюстрацыйнае фота / Wikimedia

ЗША вылучаюць Украіне чарговы пакет вайсковай дапамогі на 175 мільёнаў долараў. У яго ўваходзяць боепрыпасы са збедненым уранам для танкаў Abrams.

У пакет таксама ўваходзяць абсталяванне для падтрымкі сістэм СПА, боепрыпасы для РСЗА HIMARS, артылерыйскія снарады, ракеты з аптычным навядзеннем (TOW), супрацьтанкавыя комплексы Javelin і AT-4, патроны, тактычныя аэранавігацыйныя сістэмы і запасныя часткі ды іншае палявое абсталяванне.

У паведамленні на сайце Мінабароны ЗША гаворыцца: "Злучаныя Штаты будуць працягваць працаваць са сваімі саюзнікамі і партнёрамі над прадстаўленнем Украіне магчымасцяў для задавальнення яе непасрэдных запатрабаванняў на полі бою і доўгатэрміновых запатрабаванняў у дапамозе ў галіне бяспекі".

Тым часам дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен наведвае Кіеў, каб падтрымаць Украіну і яе контрнаступ, перадае Радыё "Свабода". Блінкен паведаміў, што ЗША рыхтуюць новы пакет дапамогі Украіне на суму больш за 1 мільярд долараў, з якіх 665 мільёнаў прызначаныя на ваенныя мэты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі