Украіна падала на Расію ў Еўрапейскі суд па правах чалавека

Украіна звярнулася да Расіі з просьбай ўстрымлівацца ад дзеянняў, якія маглі б нанесці шкоду жыццю і здароўю грамадзянскага насельніцтва Украіны, перадае РБК. Са свайго боку, Еўрапейскі суд, улічваючы рызыку сур'ёзных парушэнняў Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, заклікаў абодва бакі не ўжываць вайсковую сілу, а таксама выконваць артыкулы 2 і 3 Канвенцыі ("права на жыццё" і "забарона на бесчалавечнае абыходжанне і катаванні").



У прэс-рэлізе ЕСПЧ адзначаецца, што суд можа паказаць бакам на любыя неабходныя меры, якія павінны быць ужытыя ў іх інтарэсах.



Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Дзешчыца 11 сакавіка казаў пра магчымасць таго, што Украіна звернецца ў міжнародныя судовыя інстанцыі ў сувязі з дзеяннямі Расіі ў Крыме. Па словах Дзешчыца, "хтосьці павінен адказваць за тое, што робіцца з мірным насельніцтвам".



Фота — ЕРА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі