Украіна перакрыла падачу дняпроўскай вады новай дамбай

Украіна перакрыла падачу дняпроўскай вады новай дамбай

Адміністрацыя Херсонскай вобласці Украіны запусціла новую дамбу, якая павінна блакаваць паток дняпроўскай вады па Паўночна-Крымскім канале ў Крым. Як паведамляюць украінскія СМІ, нагодай для ўзвядзення гэтага збудавання сталі праблемы з водазабеспяэчннем сельскагаспадарчых раёнаў на поўдні Херсоншчыны. Тры гады таму пасля закрыцця шлюзаў вышэй па цячэнні яны апынуліся пад пагрозай засухі.

Дамбу пабудавалі за год і патрацілі на яе 1,3 мільёна долараў. Крымскія ўлады запэўніваюць, што гэта ніяк не адаб’ецца на забеспячэнні вадой паўвострава.

Два гады таму актывісты, якія выступаюць супраць анексіі Крыма Расіяй, прапаноўвалі ўвесці “харчовую блакаду” і спрабавалі не прапускаць у Крым грузавыя аўтамабілі. Таксама актывісты падрывалі лініі электраперадач на мяжы Украіны з Крымам, што прыводзіла да перабояў з забеспячэннем паўвострава святлом.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі