Украіна праводзіць спецаперацыю "Палессе" на мяжы з Беларуссю
Украіна пачала сумесную спецыяльную памежную аперацыю "Палессе" на мяжы з Беларуссю. Як паведамляе прэс-служба памежнікаў, акрамя іх у аперацыі таксама ўдзельнічаюць Нацыянальная гвардыя, Нацыянальная паліцыя, Узброеныя сілы ды іншыя.
Аперацыя праводзіцца для нарошчвання абароны ўкраінскай мяжы, а таксама — каб не дапусціць міграцыйны крызіс з тэрыторыі Беларусі.
Першы намеснік старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Уладзімір Нікіфарэнка мяркуе, што пагроза перанакіравання мігрантаў з Беларусі ва украіну застаецца. Галоўнай задачай спецаперацыі "Палессе" ён назваў не дапусціць перасячэння мяжы нелегальнымі мігрантамі і трапляння іх ва Украіну.
Пры ахове мяжы з Беларуссю ўкраінцы плануюць актыўна ўжываць авіяцыю, беспілотныя авіяцыйныя комплексы, а таксама тэхнічныя сродкі назірання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.