Ва Украіне скардзяцца, што Беларусь спыніла пастаўкі бензіну А-95

Ва Украіне скардзяцца, што Беларусь спыніла пастаўкі бензіну А-95

Беларусь, верагодна, прыпыніла пастаўкі бензіну А-95 ва Украіну. Беларуская нафтавая кампанія не пацвярджае пастаўкі гэтага бензіну ва Украіну на чэрвень, піша enkorr.ua

"Найгоршае рашэнне, якое маглі прыняць беларусы ў бягучай сітуацыі, — закрыць пастаўкі бензіну А-95 ва Украіну, дзе за іх прадуктам 50% рынку. З іншага боку, яшчэ адзін сігнал нам, трэці за гэтую вясну", — каментуе дырэктар ТАА "Кансалтынгавая група А-95" Сяргей Куюн

Па яго словах, кансультацыі па пастаўках працягваюцца: "Але задача стаіць нестандартная — знайсці 50 тысяч тон "пятага". Без мора не абысціся, а я нават не памятаю, калі апошнім разам гэтая марка прыходзіла морам”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі