Украіна вярнула з палону 75 чалавек — Зяленскі

Украінцы, якія вярнуліся з расійскага палону

Украінцы, якія вярнуліся з расійскага палону / t.me/V_Zelenskiy_official

Украіна і Расія правялі чарговы абмен ваеннеапалоннымі. Перад гэтым абмен палоннымі адбываўся 8 лютага.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў фатаграфіі 75 украінцаў, якія вярнуліся на радзіму. "Яшчэ 75 нашых людзей вярнуліся ва Украіну. Воіны УСУ, Нацгвардыі, памежнікі, чацвёра цывільных — усе яны ўжо на роднай зямлі", — піша ён у сваім тэлеграм-канале.

Паводле кіраўніка офіса прэзідэнта Андрэя Ермака, сярод тых, хто вярнуўся з палону, — 19 чалавек з вострава Змяіны, а таксама 10 абаронцаў Марыупаля з завода "Азоўсталь".

Паведамляецца, што пасярэднікам пры абмене выступалі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Украіна вярнула з палону 75 чалавек — Зяленскі
Украінцы, якія вярнуліся з расійскага палону / t.me/V_Zelenskiy_official
Украіна вярнула з палону 75 чалавек — Зяленскі
Украінцы, якія вярнуліся з расійскага палону / t.me/V_Zelenskiy_official
Украіна вярнула з палону 75 чалавек — Зяленскі
Украінцы, якія вярнуліся з расійскага палону / t.me/V_Zelenskiy_official
Украіна вярнула з палону 75 чалавек — Зяленскі
Украінцы, якія вярнуліся з расійскага палону / t.me/V_Zelenskiy_official

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі