Украінцы паведамляюць аб абстрэле вайсковай часткі з боку Беларусі
Лукашэнка ўжо прызнаў ракетныя ўдары па Украіне / Мінабароны
На Валыні абстралялі вайсковую частку з боку Беларусі, паведамляе кіраўнік Валынскай вайсковай абласной адміністрацыі Юрый Пагуляйка.
— Інфармацыя аб загінулых яшчэ ўстанаўліваецца.
Паводле звестак украінскага боку, абстрэл адбыўся каля 10:30 раніцы. Крыху пазней у дзяржаўных тэлеграм-каналах пачалі з'яўляцца цытаты Лукашэнкі аб тым, што Беларусь не ваюе з Украінай. Потым, што Украіна сама развязвае вайну і штурхае Лукашэнка на спецаперацыі.
На гэтым фоне расійская дэлегацыя чакае для перамоў у Гомелі прадстаўнікоў Украіны да 15:00.
Уладзімір Зяленскі паведаміў, што не будзе праводзіць перамовы ў Беларусі з-за яе агрэсіі па адносінах да Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.