Украінцы правялі контрдыверсійныя аперацыі на мяжы з Беларуссю
Праверка на дарозе, ілюстрацыйнае фота
Ва Украіне без папярэдняга абвяшчэння правялі контрдыверсійныя аперацыі ў некалькіх раёнах, паведамляе Генштаб УСУ.
"Пошук дыверсійна-разведвальных груповак, варожай агентуры, блокпасты і раптоўныя праверкі на дарогах — на Кіеўшчыне некалькі дзён праводзіліся контрдыверсійныя аперацыі", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
У гэтых мерапрыемствах бралі ўдзел падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў, Службы бяспекі, Сіл тэрытарыяльнай абароны. Аперацыі прайшлі ў чатырох раёнах Кіеўскай вобласці, у тым ліку на мяжы з Беларуссю — у Іванкаўскім раёне і Чарнобыльскай зоне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.