Украінцы затрымалі беларуса, які ехаў ваяваць на баку баевікоў
Грамадзянін Беларусі мусіў дабрацца да Данецка.
Яго і дваіх грамадзян Расіі 30 красавіка затрымалі супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны і памежнікі на памежным пераходзе "Даўжанскі" ў Луганскай вобласці. Як паведамляе прэс-служба СБУ, затрыманыя распавялі, што спачатку мусілі прыехаць у Луганск у захоплены баевікамі будынак Упраўлення СБУ, а пасля іх планавалася пераправіць у Данецк на ўзмацненне мясцовых узброеных атрадаў "апалчэнцаў".
У беларуса і расіян з сабой былі камплекты вайсковай уніформы, халодная зброя і іншая вайсковая амуніцыя. Цяпер праводзяцца аператыўна-следчыя дзеянні.
Фота — ria.ru