Украінец вёз з Беларусі дызельнае паліва ў пластыкавых бутэльках з-пад піва

На беларуска-ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску "Махро" быў затрыманы мікрааўтобус Mercedes з абсталяванымі схованкамі. 39-гадовы ўкраінец спрабаваў незаконна вывезці з нашай краіны 73 літра дызельнага паліва. Яно было разлітае ў пластыкавыя бутэлькі, у тым ліку і з-пад піва.

Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, у адносінах мужчыны склалі пратакол. Мужчыне пагражае канфіскацыя мікрааўтобуса. Яго кошт ацэнены на суму больш за 250 млн рублёў.

Лёс транспартнага сродку і паліва вырашыць суд.

Фота: brest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі