Украінская апазіцыя бярэ ў аблогу Адміністрацыю прэзідэнта
Яны патрабуюць адстаўкі ўрада, перадае з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі.
Алесь Пілецкі: "Было прынята рашэнне на мітынгу на Майдане Незалежнасці — ісці браць у аблогу Адміністрацыю Януковіча. Трымаць там аблогу да таго часу, пакуль ён не адправіць у адстаўку ўрад Азарава і не абвесціць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары".
На мітынгу выступілі Арсень Яцэнюк, Віталь Клічко, Алег Цягнібок. Па словах журналіста Еўрарадыё, калона прыкладна ў 10 тысяч чалавек рушыць да Адміністрацыі прэзідэнта.
Нагадаем, што сёння Вярхоўная Рада не змагла адправіць у адстаўку ўрад Мікалая Азарава. Прэзідэнт Януковіч афіцыйна адправіўся з замежным візітам у Кітай. Аднак мітынгоўцы ўпэўненыя, што прэзідэнт застаўся ў Кіеве.