Украінская апазіцыя імкнецца блакаваць Кабінет міністраў

Як паведамляе УНІАН, каля 8-й гадзіны раніцы (паводле кіеўскага часу) бліз будынка ўрада пачаўся мітынг. Туды прыйшла калона актывістаў з Майдана Незалежнасці.



У планах пратэстоўцаў — блакаваць будынак Кабінета міністраў на працягу дня з боку вуліцы Лютэранскай. Там усю ноч дзяжурылі беркутаўцы, пад'езды да найбліжэйшых дамоў заблакаваныя грузавікамі і аўтобусамі.



Акрамя таго, удзельнікі Еўрамайдана хацелі блакаваць будынак Адміністрацыі прэзідэнта з боку Банкавай. Але шлях ім перакрылі каля 50 байцоў унутраных войскаў МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі