Украінскі браканьер абстраляў беларускіх памежнікаў

Як інфармуе БелаПАН, падчас абыходу мяжы нарад выявіў сляды парушальніка, якія вялі ўглыб беларускай тэрыторыі, а крыху пазней — і двух парушальнікаў. Пры спробе затрымання адзін з невядомых мужчын адкрыў агонь па памежніках з паляўнічай стрэльбы. Пасля гэтага памежнікі былі вымушаныя таксама ўжыць зброю.



У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Стралка затрымалі, яго спадарожніка шукаюць. Затрыманы кажа, што з'яўляецца грамадзянінам Украіны і прыйшоў у Беларусь, каб паляваць на дзіка. На мужчыну пачнуць крымінальную справу.



Фота — ctv.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі