Украінскі кантрабандыст вёз 160 бутэлек гарэлкі на матацыкле (фота)

Як паведамляе сайт tomin.by, памежнікі Ратнаўскага раёну Украіны пачулі матацыклетны трэск каля другой гадзіны ночы. Пры дапамозе цеплавізару яны адразу выявілі парушальніка ў цемры.



Мужчыну затрымалі, калі той пераносіў праз мяжу торбы. У іх, як высветлілася, знаходзіліся 160 бутэлек гарэлкі, а таксама 45 найменняў жаночай вопраткі.



За спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы 44-гадовы мясцовы жыхар атрымаў штраф у памеры 1700 грыўняў. Тавар разам з матацыклам быў канфіскаваны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі