Украінскі Monobank закрые рахункі кліентаў з Беларусі і Расіі
Украінскі Monobank закрые рахункі кліентаў з Расіі, Беларусі, а таксама тых, хто пражывае ў часова акупаваным Крыме і на тэрыторых, падкантрольных так званым "ДНР" і "ЛНР". тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей. Пра гэта піша сайт novosti.dn.ua са спасылкай на сузаснавальніка банка Алега Гарохаўскага.
"З сённяшняга дня мы спыняем абслугоўванне кліентаў, якія знаходзіліся да вайны і да гэтага часу не пакінулі наступныя тэрыторыі: Расія, Беларусь, Крым, ЛДНР, Паўночная Карэя, Сірыя, Эрытрэя. Заклікаю іншыя ўкраінскія банкі паследаваць нашаму прыкладу", — заявіў банкір.
Па яго словах, банк зачыніць рахункі 11 тысяч 251 кліента.
У банку кажуць, што ўсе кліенты, пра якіх ідзе гаворка, атрымаюць пуш-апавяшчэнне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.