Украінскі палітык раздае сертыфікаты на бясплатнае месца на могілках (фота)
Нетыповы спосаб піяру выкарыстоўвае ўкраінскі палітык Аляксандр Вілкул, які хоча абрацца на пасаду мэра Днепрапятроўска. У сацыяльныя сеткі трапілі фотаздымкі сертыфіката, падпісанага іменем Вілкула і яго фондам “Украінская перспектыва”. Сертыфікат... дае права на бясплатны ўчастак для пахавання на любых могілках Днепрапятроўска.
Таксама дакумент дае зніжку ў 50% на спадарожныя рытуальныя паслугі.
Аднак ёсць у ім адна агаворка: прад’явіць сертыфікат можна толькі за тры дні да меркаванага пахавання, а ва Украіне, як і ў большасці еўрапейскіх дзяржаў, нябожчыкаў звычайна хаваюць праз два дні пасля скону.
Аляксандр Вілкул прадстаўляе “Апазіцыйны блок”, у які ўвайшлі многія былыя сябры “Партыі рэгіёну”, а таксама палітыкі прарасійскай арыентацыі.
Фота: zabeba.li, Facebook