Украінскі памежнік на паўгадзінкі заснуў на мяжы з Беларуссю. Яго аштрафавалі

Цяпер ён павінен заплаціць штраф прыкладна 2,4 тыс. грыўняў — гэта крыху больш за 60 долараў / pixabay
Цяпер ён павінен заплаціць штраф прыкладна 2,4 тыс. грыўняў — гэта крыху больш за 60 долараў / pixabay

Украінскі памежнік заснуў на пасадзе недалёка ад беларускай мяжы, піша ўкраінскае выданне "Эспрэса.Захад”.

Малады чалавек нёс службу недалёка ад вёскі Пішча на Валыншчыне — гэта зусім побач з беларускай мяжой. Але ў 5 раніцы ён не вытрымаў і заснуў. У пастанове суда сказана, што тым самым памежнік "парушыў правілы нясення памежнай службы ва ўмовах асаблівага перыяду".

Суд пастанавіў, што цяпер ён павінен заплаціць штраф прыкладна 2,4 тыс. грыўняў — гэта крыху больш за 60 долараў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі