Украінскі парламент ачоліў Аляксандр Турчынаў
Вярхоўная Рада прыняла рашэнне абраць сваім старшынёй дэпутата ад “Бацькіўшчыны”.
За гэтае рашэнне прагаласавалі 288 з 326 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у сесійнай зале, перадае УНІАН. На разгляд таксама выносілася кандыдатура Пятра Парашэнка, але ёй зняў сваю кандыдатуру.
Таксама дэпутаты украінскага парламенту выказалі недавер генеральнаму пракурору краіны Віктару Пшонку і такім чынам адправілі яго ў адстаўку.
Выканаўцам абавязкаў міністра ўнутраных справаў прызначылі дэпутата “Бацькіўшчыны” Арсена Авакава.
Апроч таго, Рада рыхтуе праект пастановы аб роспуску “Беркута”.