Украінскі знішчальнік збіты на Луганшчыне

Паводле іх інфармацыі, у ноч на нядзелю ў Луганскай вобласці ўзброеныя сепаратысты збілі ўкраінскі знішчальнік МіГ-29. Інфармацыю пра збіты самалёт Украінскай службе ВВС пацвердзіў прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

Як удакладніў прадстаўнік штабу АТА Леанід Мацюхін, пілоту ўдалося катапультавацца.

“Пасля правядзення пошукава-ратавальных захадаў лётчык дастаўлены ў бяспечнае месца”, — сказаў Мацюхін у інтэрв’ю ўкраінскаму “5 каналу”.

Раней расійскі інтэрнэт-партал LifeNews са спасылкай на камандаванне сепаратыстаў паведаміў, што ўкраінскія сілавікі абстрэльваюць Луганск ракетамі тыпу “Кропка-У”, часткі якіх былі знойдзеныя ў горадзе.

Пацверджання інфармацыі з іншых крыніц няма, піша ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі