Украінскія дэпутаты-нацыяналісты пабіліся з міліцыянтамі

Цярнопальскі акруговы суд 7 траўня прыпыніў дзеянне рашэння мясцовага гарсавету ад 2011 года, згодна з якім у горадзе забароненае публічнае выкарыстанне савецкай сімволікі. Аднак дэпутаты Цярнопальскага гарсавету ў чацвер на пазачарговай сесіі паўторна прынялі рашэнне пра забарону выкарыстання гэтай сімволікі.



Група дэпутатаў-нацыяналістаў ад фракцыі “Свабода” прыйшла на акцыю камуністаў, якіх суправаджалі міліцыянты. Праваахоўнікі паспрабавалі давесці, што паўторнае рашэнне гарсавету наконт забароны савецкай сімволікі адмененае судом, аднак нумар адмененага рашэння не цалкам адпавядаў нумару дакумента, прынятага ў чацвер. Дэпутаты заявілі, што рашэнне законнае і дзейнічае, пасля чаго сталі ў ланцуг разам з людзьмі, якія перакрылі шлях да месца правядзення акцыі.


Спецназ прарваў “жывы ланцуг”, а калі адзін з народных дэпутатаў пачаў біць па касках байцоў, пачалася сутычка. Некалькіх праціўнікаў акцыі камуністаў пасадзілі ў аўтазакі. Камуністы здолелі правесці сваю акцыю каля Вечнага агню і сышлі пад скандаванне “Ганьба!”. На шляху невядомыя кінулі ў іх дымавую шашку, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі