Украінскія дэсантнікі з боем адбілі бронетэхніку, баевікі разбегліся

Нагадаем, у сераду ў Краматорску сепаратыстамі была раззброена калона ўкраінскіх дэсантнікаў. Апошнія не супраціўляліся, нібыта, маючы такі загад камандзіра. Цяпер украінскія ўлады іх збіраюцца аддаць пад трыбунал, а часць — расфармаваць.

Сепаратысты паклалі тварам на асфальт галоўнага дэсантніка Украіны
 

Як паведамляюць "Украінскія нацыянальныя навіны" са спасылкай на кіраўніка Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрыя Тымчука, уначы дэсантнікі з іншай украінскай часці напалі на баевікоў. "Дэсантнікі стралялі на паражэнне, але цэлілі па нагах, таму абышлося без трупаў з боку экстрэмістаў. У паніцы баевікі кінулі бронетэхніку і разбегліся", — распавёў Тымчук.



Такім чынам, дзве БМД былі з боем вернутыя ўкраінскаму войску. У сепаратыстаў засталіся яшчэ 4 адзінкі бронетэхнікі.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі