Улады Украіны заклікаюць заходнія краіны адмовіцца ад расійскага газу за рублі

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба​ / mfa.gov.ua
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба​ / mfa.gov.ua

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заклікаў еўрапейцаў не згаджацца на ўмовы Расіі ў аплаце газу і нафты ў рублях.

Калі якая-небудзь краіна ЕС пагадзіцца са "зневажальнымі патрабаваннямі Пуціна плаціць за нафту і газ у рублях, гэта будзе ўсё роўна, што дапамагаць Украіне адной рукой і дапамагаць рускім забіваць украінцаў другой", — напісаў Кулеба ў Twitter.

Раней кіраўнік офіса ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ярмак заявіў, што пастановы Расіі перавесці разлікі за газ у рублі — гэта спроба ўмацаваць рубель і абвясціць эканамічную вайну ЕС. Калі б заходнія краіны ўвялі нафтавае эмбарга на расійскую нафту, гэта магло б прывесці да падзення эканомікі РФ.

Пра даручэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна перавесці кантракты, заключаныя з "недружалюбнымі" краінамі, у расійскія рублі стала вядома напярэдадні.  Еўрапейскія краіны вымушаюць купляць расійскія рублі, каб расплаціцца імі за газ. Раней ЕС і ЗША забаранілі пастаўку еўра і даляраў у Расію. Новае рашэнне Пуціна дае Маскве магчымасьць зноў атрымаць валюту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі