Уладзімір Пуцін адводзіць частку войскаў ад мяжы з Украінай

Заяву Пуціна перадае ВВС са спасылкай на прэс-сакратара кіраўніцы нямецкага ўрада.



Паводле паведамлення прэс-службы Крамля, Пуцін абмеркаваў з Меркель магчымасці міжнароднага спрыяння таму, каб аднавіць стабільнасць ва Украіне і зноў узняў праблему Прыднястроўя. Расійскі кіраўнік гаварыў, што ў Прыднястроўі неабходна прыняць эфектыўныя меры, накіраваныя на зняцце фактычнай знешняй блакады гэтага рэгіёна, і знайсці справядлівае і ўсёабдымнае рашэнне прыднястроўскай праблемы.



Дарэчы, сітуацыю з непрызнанай рэспублікай Прыднястроўе Пуцін абмяркоўваў і ў пятніцу ў размове з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.



Фота — ntv.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі