Уладзіслава Баўмгертнера могуць вызваліць за 100 мільёнаў долараў
Пытанне пра вызваленне гендырэктара "Уралкалія" і вяртанне яго ў Расію можа неўзабаве вырашыцца.
Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Паводле гэтых звестак, цяпер разглядаюцца некалькі варыянтаў вызвалення Баўмгертнера, у тым ліку пад буйны грашовы заклад. Называецца сума ў 100 мільёнаў долараў.
Іншая крыніца паведаміла, што перспектывы вызвалення або перадачы расійскім праваахоўнікам кіраўніка "Уралкалія" абмяркоўваюцца паміж прадстаўнікамі Генпракуратураў Беларусі і Расіі.
З мінулагй серады ў Мінску знаходзіцца намеснік генпракурора РФ Аляксандр Звягінцаў.
Фота — ria.ru