Уначы на "Нафтане" адбыўся пажар
Каля 3-й гадзіны ночы 11 студзеня на тэрыторыі наваполацкага прадпрыемства "Нафтан" адбыўся пажар. Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, падчас правядзення пуска-наладачных работ загарэлася калона К201 тэхналагічнай устаноўкі "Вісбрэкінг-тэрмакрэкінг". Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі. Тэхналагічны працэс прадпрыемства не быў парушаны.
Прычына здарэння высвятляецца.