Уначы ў Беларусі будзе да 5 градусаў марозу
Восеньскі парк
У аўторак, 5 лістапада, ападкі (дождж, мокры снег і снег) прагназуюцца раніцай і ўдзень пераважна на паўночным усходзе краіны Беларусі. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -5 да +1 градуса (у Мінску — ад -1 да -3), у дзённыя гадзіны — 2-8 цяпла (у сталіцы — ад +4 да +6).
У сераду ападкі прагназуюцца пераважна на ўсходзе краіны. Уначы будзе ад -1 да +6 (на Брэстчыне месцамі да -3), удзень — 5-11 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.