Уначы ў чацвер у Беларусі чакаецца да -7 градусаў
У чацвер, 28 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу магчымыя толькі ў начныя гадзіны і на захадзе нашай краіны. Вецер будзе паўночна-заходні, 3-8 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -1 да -7 градусаў, на Брэстчыне будзе ад 0 да +3 градусаў. У дзённыя гадзіны прагназуецца ад +4 градусаў на ўсходзе Беларусі да +11 на захадзе.