Уначы "тусовачны квартал" на Зыбіцкай ахутаў дым, выклікалі МНС

Honky Tonk Piano Bar. Фота: Relax.by
Honky Tonk Piano Bar. Фота: Relax.by

Уночs на 15 лістапада "тусовочный квартал", які прымыкае да вуліцы Зыбіцкай у Мінску, ахутаў дым. Відэа даслалі слухачы Еўрарадыё:

Выклік у МНС паступіў у 23:42. Па словах афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення МНС па Мінску Вольгі Мельчанка, меркаванай прычынай здарэння стала кароткае замыканне ў электраправодцы помпы бетонамяшалкі. Калі ратавальнікі прыехалі на месца НЗ, аказалася, што ўзгаранне ўжо патушылі супрацоўнікі Honky Tonk Piano Bar, які знаходзіцца побач.

"Выглядала гэта страшна, але насамрэч нічога сур'ёзнага, ніякіх пацярпелых. Патушылі самастойна. Пажарныя не спатрэбіліся — яны толькі пераправерылі, — кажуць Еўрарадыё ў Honky Tonk. — На працы установы гэта наогул ніяк не адбілася — мы працуем, усё ў парадку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі