Уначы ў нядзелю ў Беларусі чакаецца да 16-20 градусаў марозу

Уначы ў нядзелю ў Беларусі чакаецца да 16-20 градусаў марозу

У нядзелю, 17 студзеня, у Беларусі пахаладае. У начныя гадзіны чакаецца 9-15 градусаў марозу, пры праясненнях — 16-20 са знакам мінус. У дзённыя гадзіны на Брэстчыне будзе каля 5 марозу, а на Віцебшчыне — мінус 13.

Уначы ападкі ў выглядзе снегу прагназуюцца пераважна на паўночным усходзе нашай краіны. Там магчымыя слабыя завірухі. Удзень невялікі снег пройдзе толькі ў асобных раёнах. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні, 3-8 метраў за секунду, уначы з парывамі да 14 метраў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, у суботу ў Беларусь прыйшоў цыклон "Эма", які прынёс чарговыя снегапады. За ноч у Рэчыцы, Жлобіне і Васілевічах у Гомельскай вобласці выпала дэкадная норма ападкаў (11-12 мм). Заўтра цыклон цалкам перасунецца на тэрыторыю Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі