Уначы ў сераду ў Беларусі чакаецца да 4 цяпла

У сераду ў Беларусі чакаюцца ападкі (дождж і мокры снег), слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 1 марозу да 4 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 0 да 5 цяпла, інфармуе БЕЛТА.

У чацвер, 18 снежня, прагназуецца мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. На паўночным захадзе месцамі вецер узмоцніцца да 15-18 метраў за секунду. Уначы тэмпература паветра складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень — 1-6 цяпла.

Самым цёплым днём тыдня будзе пятніца. Калі ўначы прагназуецца ад 0 да 5 цяпла, дык удзень — 2-9 градусаў вышэй за нуль. Амаль па ўсёй тэрыторыі нашай краіны пройдуць дажджы. Месцамі будзе моцны вецер, з парывамі да 15-18 метраў за секунду.

У суботу, 20 снежня, надвор'е істотна не зменіцца. Максімальная тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе 7 градусаў вышэй за нуль (на поўдні Беларусі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі