Унучка пабегла праз дарогу ад бабулі да дзядулі і трапіла пад Iveco Daily

Унучка пабегла праз дарогу ад бабулі да дзядулі і трапіла пад Iveco Daily

У Барысаўскім раёне каля вёскі Каменка 6-гадовая дзяўчынка трапіла пад аўтамабіль Iveco Daily. Здарэнне адбылося ўдзень 26 ліпеня. Дзіця выйшла з рэйсавага аўтобуса на прыпынку разам з бабуляй. На другім баку дарогі стаяў дзядуля, дзяўчынка яго пабачыла і пабегла, не зважаючы на машыны. Яна атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені і знаходзіцца ў рэанімацыі.

Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, распачатая крымінальная справа. Вядома, што аўтамабілем кіраваў 34-гадовы мужчына. ДАІ заклікае кіроўцаў, праязджаючы міма прыпынкаў грамадскага транспарту, зніжаць хуткасць да мінімуму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі