Унутраныя войскі пад Мінскам адпрацоўвалі штурм акопаў

Унутраныя войскі вучацца ваяваць

Унутраныя войскі вучацца ваяваць / sb.by

На базе навучальнага цэнтра ўнутраных войскаў в/ч 3214 у Валоўшчыне ў Мінскім раёне прайшлі зборы, сярод удзельнікаў якіх былі снайперы, разлікі мінамётаў, аўтаматычных гранатамётаў, сапёры, аператары беспілотнікаў, штурмавікі і г. д. Намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў кажа, што адпрацоўваліся штурм акопаў, выкарыстанне падчас яго мінамётаў і дронаў. Паводле яго слоў, сапёраў навучылі не толькі размініраваць пасткі, але і ставіць міны. Перападрыхтоўку прайшоў медперсанал.

Беларусаў вучылі расійскія інструктары, якія маюць баявы досвед, піша sb.by.

Карпянкоў нагадаў, што былі створаны чатыры новыя спецпадраздзяленні: "Рысь" у Мінску, "Шторм" у Брэсце, "Буран" у Гомелі і "Тайфун" у Гродне. Была павялічана колькасць байцоў Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання. Ва ўсіх брыгадах унутраных войскаў з'явіліся дадатковыя роты спецпрызначэння, ва ўсіх батальёнах — такія ж узводы. Батальён па ахове БелАЭС атрымаў статус батальёна спецпрызначэння. Спецпадраздзяленні ўнутраных войскаў атрымалі цяжкае ўзбраенне, бронетэхніку і беспілотнікі. Для чаго гэта ўсё ўнутраным войскам? Не толькі для падаўлення "масавых беспарадкаў" у Беларусі, але і для барацьбы з "дыверсійна-разведвальнымі групамі" ў памежжы, альбо нават і для ўдзелу ў баявых дзеяннях падчас вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі