Урачыста адкрылі помнік дырыжору Фінбергу, у надпісе ёсць памылка
Імя напісалі з памылкай / Кадр з відэа АНТ
На Усходніх могілках Мінска адкрылі помнік народнаму артысту Беларусі, дырыжору, прафесару Міхаілу Фінбергу (1947 — 2021). Аднак у беларускамоўным надпісе заўважылі арфаграфічную памылку: імя нябожчыка напісана як "Михаіл", а не "Міхаіл". І ніхто з адказных чыноўнікаў гэтага не заўважыў.
Падобныя памылкі на разнастайных помніках у цяперашняй Беларусі нярэдкія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.