Урад дапоўніў пералікі тавараў, забароненых да ўвозу ў Беларусь
У Беларусі пашыраюць "чорныя спісы" (ілюстрацыйнае фота)
Урад РБ дапоўніў пералікі тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. "Чорны спіс" тавараў "з недружалюбных краін" папоўнілі: поліэтылен высокага ціску, шынная прадукцыя, пліты OSB, фанера, сталярныя вырабы, папера і вырабы санітарна-гігіенічныя, папера і кардон, у тым ліку гафрыраваныя, рыззё, шкловалакно (уключна з шклаватай). У "чорны спіс" тавараў з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі дадалі сумкі і чамаданы, шпалеры, плітку керамічную, санітарна-тэхнічныя вырабы, халадзільнікі, маразільнікі, пральныя машыны, падгузнікі і пялёнкі.
"Контрсанкцыі" супраць згаданых тавараў пачынаюць дзейнічаць з 15 кастрычніка 2024 года. Ва ўрадзе адзначаюць, што гэта адказ на чарговыя санкцыі ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі, якія пачалі дзейнічаць у ліпені.
З пачатку 2022 года ў Беларусі дзейнічаюць і харчовыя "контрсанкцыі" — таксама адказ на санкцыі Захаду. Аднак пазбегнуць дэфіцыту не ўдалося. Не ўсе імпартныя прадукты атрымліваецца паспяхова замяніць айчыннымі. У выніку ўрад РБ "вымушана" стварыў спіс выключэнняў з харчовага эмбарга і пашырае яго.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.