Дзеянне харчовых контрсанкцый Беларусі працягнута да канца 2022 года
Дзеянне харчовых контрсанкцый Беларусі працягнута да канца 2022 года. Адпаведную пастанову (№ 412 ад 27 чэрвеня 2022-га) прыняў урад, яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Саўмін пашырыў пералік выключэнняў: грушы, абрыкосы, вішні, чарэшня, персікі, нектарыны, слівы, хурма.
Урад Беларусі прыняў пастанову "Аб прымяненні спецыяльных мер у дачыненні да асобных відаў тавараў" у снежні 2021-га. Гэта былі анансаваныя ўладамі антысанкцыі ў адказ на санкцыі Захаду. Абмежаванні ўвялі на паўгода і яны пачалі дзейнічаць з 1 студзеня 2022-га. У "чорны спіс" трапіла прадукцыя з краін ЕС, ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Вялікабрытаніі, Чарнагорыі, Швейцарыі, Ліхтэнштэйна і Сербіі. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што харчовыя контрсанкцыі Беларусі — гэта $500 млн імпарту за год.
Пазбегнуць дэфіцыту не ўдалося. У наступныя месяцы ўрад Беларусі "вымушана" стварыў спіс выключэнняў з харчовага эмбарга і пашырае яго.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.