Урад РФ дасць Беларусі крэдыт да $10 млрд на будаўніцтва АЭС

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны інтэрнэт-партал прававой інфармацыі Расіі. 

Расійскі бок прадастаўляе Беларусі дзяржаўны экспартны крэдыт у памеры да 10 млрд долараў для фінансавання 90% кошту кожнай дамовы (кантракта) паміж расійскім генеральным падрадчыкам і беларускім заказчыкам на пастаўку тавараў, выкананне работ і аказанне паслуг ад расійскай упаўнаважанай арганізацыі на будаўніцтва двух энергаблокаў на тэрыторыі Беларусі. 

Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Для яе будаўніцтва выбраны праект "АЭС-2006", які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ. Генеральным праектавальнікам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" — ЗАТ "АСЭ".

Фота — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі