Урад вырашыў даваць больш экспартных крэдытаў і схаваў падрабязнасці

Пастанова прадугледжвае крэдыты ў беларускіх і расійскіх рублях / Reuters
Пастанова прадугледжвае крэдыты ў беларускіх і расійскіх рублях / Reuters

У Беларусі стануць выдаваць больш экспартных крэдытаў. Адпаведную пастанову прыняў савет міністраў.

Крэдыты могуць атрымаць не толькі кампаніі, якія самі нешта экспартуюць. Разлічваць на крэдыт могуць таксама тыя, хто прадаюць нешта ўнутры Беларусі, але для далейшага экспарту. Выходзіць, нягледзячы на барацьбу Лукашэнкі з пасярэднікамі, экспертныя пасярэднікі змогуць атрымаць дадатковае крэдытаванне.

Шмат падрабязнасцяў пастановы ўлады вырашылі схаваць пад грыфам "для службовага карыстання". Сярод іншага там схаваныя атрымальнікі крэдытаў.

Правительство решило давать больше экспортных кредитов и скрыло подробности
Фрагмент пастановы / pravo.by

Усё ж вядома, што памер крэдытаў не можа быць больш экспартнага кантракту, калі гаворка ідзе аб кароткатэрміновым крэдыце. Калі крэдыт на доўгі час, то крэдыт не больш за 85% кошту кантракту. Праўда, памеры кантрактаў беларусам таксама так проста ніхто не скажа.

Стаўкі па такіх крэдытах, падобна, будуць нашмат ніжэй рынкавых. Згодна з пастановай, калі крэдыт у беларускіх рублях, то мінімальная стаўка — дзве траціны стаўкі рэфінансавання Нацбнака (каля 7,6% на момант прыняцця пастановы). Для крэдыту ў расійскіх рублях стаўка не менш двух трэціх ключавой стаўкі Цэнтрабанка Расіі (5% на момант прыняцця пастановы).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі