Усе барыкады, пікеты і апорныя пункты Майдана (схема)
Актывісты з нядзелі блакуюць урадавы квартал і цэнтральныя вуліцы Кіева. Сёння ўлада сцягвае туды байцоў унутраных войскаў і "Беркута".
Першапачаткова прыхільнікі еўраінтэграцыі занялі толькі плошчу Незалежнасці, частку вуліц Інстытуцкай і Хрышчацік. Паступова пікеты і барыкады з'явіліся на вуліцах Грушэўскага, Шаўкоўнічнай, Гарадзецкага, Лютэранскай. З учорашняга дня актывісты ўзвялі больш за дзесяць барыкадаў.
У актывістаў ёсць тры асноўныя апорныя пункты — Дом прафсаюзаў, дзе размяшчаецца Штаб нацыянальнага супраціву, прэс-цэнтр, сталовая; будынак Кіеўскай мэрыі і Кастрычніцкі палац, дзе актывістам таксама прапануюць ежу, гарачую гарбату і магчымасць адпачыць.
Асноўных пікетаў таксама тры — каля будынкаў Адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Банкавай, Кабінета міністраў на Грушэўскага і Генеральнай пракуратуры на Рэзніцкай.