Усе сённяшнія кадравыя прызначэнні

Усе сённяшнія кадравыя прызначэнні

26 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка разглядаў кадравыя пытанні, прызначаў чыноўнікаў і даваў згоду на прызначэнні. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, ён прызначыў старшыню Вышэйшай атэстацыйнай камісіі — Аляксандра Гучка, які дагэтуль быў намеснікам старшыні. У гэты момант Лукашэнка загаварыў пра карупцыю і пра тое, што для карупцыянераў літасці не будзе. Таксама быў прызначаны пасол у Нігерыі, а па сумяшчальніцтве ў Гане і Камеруне — Вячаслаў Брыль.

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне намеснікам міністра інфармацыі Ігара Бузоўскага, былога кіраўніка БРСМ, экс-намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, які з пачатку 2017-га быў кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска (цяпер гэтай адміністрацыяй будзе кіраваць Дзмітрый Пятруша).

Таксама кіраўнік дзяржавы пагадзіўся з наступнымі прызначэннямі:

Уладзімір Карпяк стаў генеральным дырэктарам ААТ "Белшына", Віталь Смірноў — намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а Генадзь Трубіла — першым намеснікам міністра ЖКГ. Аляксей Швед прызначаны генеральным консулам Беларусі ў Стамбуле, Іван Барташэвіч — старшынём Круглянскага райвыканкаму, Анатоль Шчуплянкоў — старшынём Бялыніцкага райвыканкама, Мікалай Рагашчук — намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама.

Пазней стала вядома, што старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава стала першым намеснікам міністра адукацыі. Аляксандр Лукашэнка даў на гэта згоду.

Усе сённяшнія кадравыя прызначэнні
Ірына Старавойтава. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі