Усім дэлегатам УНС рабілі тэсты на каранавірус, хворых "адсеялі"
Усім дэлегатам Усебеларускага народнага сходу яшчэ ў аўторак рабілі тэсты на каранавірус. Вынікі былі ўжо ў сераду раніцай і хворых "адсеялі", яны на мерапрыемства не трапілі. Пра гэта nn.by распавяла дэпутатка Мінгарсавета Вольга Цесакова.
"Менавіта гэтым, думаю, тлумачыцца тое, што людзей у масках у зале амаль няма, — кажа Цесакова. — Усе адчуваюць нейкую расслабленасць".
Як вядома, на сход з усёй краіны было звезена да 2400 чалавек, да іх дадалося каля трох соцень гасцей.
Тыя дэлегаты, якія трапілі на сход, чатыры гадзіны слухалі выступ Аляксандра Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.