Усім пяцярым падазраваным у забойстве Нямцова выставілі абвінавачанне

Следчыя выставілі афіцыйнае абвінавачанне апошняму з падазраваных у забойстве Барыса Нямцова — гэта затрыманы раней Шахід Губашаў. Абвінавачанні ўжо выстаўленыя іншым чатыром фігурантам справы: Зауру Дадаеву, Анзору Губашаву, Хамзату Бахаеву і Тамерлану Эскерханаву.

Першапачаткова іх абвінавачвалі ў замоўленым забойстве, але цяпер яго перакваліфікавалі: арыштаваным інкрымінуюць забойства па матывах палітычнай, ідэалагічнай, расавай, нацыянальнай або рэлігійнай нянавісці.

Паводле крыніцаў, блізкіх да следства, непасрэдным выканаўцам забойства быў Дадаеў, паведамляе агенцтва “Інтэрфакс”. Менавіта гэты чалавек высачыў Нямцова і яго знаёмую Ганну Дурыцкую ў ГУМе ў цэнтры Масквы, а затым ішоў услед за імі да Вялікага Маскварэцкага моста, мяркуюць следчыя.

Непасрэдна перад здзяйсненнем забойства на мосце з’явілася машына, у якой, па версіі следства, знаходзіліся браты Анзор і Шахід Губашавы. Яны падабралі Дадаева, пасля чаго зніклі. Роля Хамзата Бахаева і Тамерлана Эскерханава ў злачынстве пакуль не ўдакладняецца, паведамляе meduza.io

Фота: TASS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі