Уводзяцца абмежаванні на беларуска-ўкраінскай мяжы

З 20:00 25 верасня ў спрошчаных пунктах пропуску праз беларуска-украінскую мяжу часова забараняецца рух транспарту. Украінскія памежнікі будуць прапускаць грамадзянаў толькі пешшу. Усе транспартныя сродкі (у тым ліку матацыклы, і ровары) будуць перанакіроўвацца на бліжэйшыя міждзяржаўныя і міжнародныя пункты пропуску.

Акрамя таго, з 25 верасня часова забараняецца перасоўванне на тэрыторыю Украіны прадуктаў жывёльнага паходжання . Такая забарона з украінскага боку будзе дзейнічаць да асаблівага распараджэння кампетэнтных органаў Украіны, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Памежны камітэт звяртае ўвагу, што ў пунктах спрошчанага пропуску ажыццяўляецца толькі пагранічны кантроль. Перасячэнне мяжы ў іх з'яўляецца беставарным.

Фота: www.interfax.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі