Ужо 30 кандыдатаў у дэпутаты адмовіліся ад удзелу ў выбарах
Ужо 30 кандыдатаў зняліся з выбараў у Палату прадстаўнікоў. На сёння застаецца 495 удзельнікаў парламенцкай кампаніі. Першапачаткова быў зарэгістраваны 521 кандыдат у дэпутаты, пазней яшчэ чацвёра дамагліся рэгістрацыі (трое — праз суды, яшчэ адзін — па рашэнні абласной камісіі), перадае БЕЛТА.
Па дадзеных ЦВК, кандыдаты, якія зняліся з выбараў, тлумачылі гэтае рашэнне сямейнымі абставінамі, станам здароўя і асаблівасцямі працы.
Цяпер 315 кандыдатаў у дэпутаты — гэта прадстаўнікі палітычных партый. Сярод прэтэндэнтаў 115 жанчын, 52 чалавекі ва ўзросце да 30 гадоў, 28 чалавек — дзеючыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, 35 — дэпутаты мясцовых саветаў.
Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі 11 верасня.