Ужо другога студэнта выклікаюць у суд за "Марш студэнтаў"

Ужо другога студэнта выклікаюць у суд за "Марш студэнтаў"

Студэнта філалагічнага факультэта БДУ Глеба Вайкуля выклікаюць у суд пасля "Маршу студэнтаў". Яго вінавацяць у "парушэнні парадку правядзення масавай акцыі". Пра гэта Вайкуль распавёў у размове з Еўрарадыё.

Глеб Вайкуль: "Гэта дзіўна. Мне інкрымінуюць, што я парушыў парадак правядзення масавых мерапрыемстваў, бо я размахваў бел-чырвона-белай стужкай. А на маршы на мяне пачалі складаць пратакол, калі я пачаў выкрыкваць "Рэктар, выходзь!".

Суд адбудзецца 30 снежня ў 15.30 у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Раней за ўдзел у "Маршы студэнтаў" Маскоўскі суд Мінска аштрафаваў на 4,5 мільёны рублёў Паўла Сяргея.

Некалькі дзясяткаў студэнтаў БДУ "паклікалі рэктара на дыван"

Як паведамляла Еўрарадыё, несанкцыянаваны ўладамі "Марш студэнтаў" прайшоў у Мінску 2 снежня. На ім маладыя людзі патрабавалі ў адміністрацыі ўніверсітэта ўдзелу ў кіраванні ВНУ і адмены платных пераздач залікаў і іспытаў. Акцыя сабрала каля сотні ўдзельнікаў.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі