Ужо і лісты пішуць: як "працуюць" Сведкі Іеговы ў Беларусі і ці законна?

JW.org
JW.org

"Добры дзень! Мяне завуць Таццяна. Прапаведуючы па дамах, не заспела вас дома, таму пішу ліст. Хацела падзяліцца вельмі важнай інфармацыяй, заснаванай на аснове Бібліі. Ці на самай справе Бог клапоціцца пра нас?" — так пачынаецца ліст, які жыхар Мінска Павел знайшоў у сваёй паштовай скрыні. Вольная інтэрпрэтацыя хрысціянскага вучэння напісаная ад рукі на дзвюх старонках. Заканчваецца ліст указаннем зваротнага паштовага адраса з прапановай "больш даведацца пра Бога".

Уже и письма пишут: как "работают" Свидетели Иеговы в Беларуси и законно ли?

Ці законна наогул вось так хадзіць па кватэрах ды даймаць іх жыхароў пытаннямі пра Бога, пісаць лісты канкрэтным людзям? Еўрарадыё паразмаўляла з куратарамі рэлігійнай сферы і прадстаўнікамі саміх Сведак Іеговы.

Незаконна, але...

У лісце няма згадкі пра якую-небудзь рэлігійную арганізацыю. Аднак яго аўтарку — Таццяну Ч. — знаходзім у сацсетцы "УКантакце". У графе "дзейнасць" прадказальнае: "Сведка Іеговы".

Уже и письма пишут: как "работают" Свидетели Иеговы в Беларуси и законно ли?

"Яны (Сведкі Іеговы. — Еўрарадыё) зарэгістраваныя ў Беларусі, аднак, на жаль, бываюць і такія эпізоды, якія не адносяцца да дазволенай формы дзейнасці рэлігійных арганізацый, — расказвае Еўрарадыё начальнік аддзела па справах рэлігій апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Андрэй Араеў. — Распаўсюджванне літаратуры, проста звароты да людзей (па-за спецыялізаванымі ўстановамі. — Еўрарадыё) — гэта парушэнне закона аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях. Такія дзеянні цягнуць за сабой адміністрацыйнае пакаранне".

"Папросім не праводзіць такую дзейнасць..."

Па словах Андрэя Араева, скаргі на "ўедлівасць" Сведак Іеговы паступаюць ад грамадзян пастаянна. Чыноўнікі ў адказ "прымаюць усе магчымыя меры":

"Мы перыядычна праводзім размовы з прадстаўнікамі рэлігійных аб'яднанняў. Мы такія факты назапашваем. У хуткім часе, калі адбудзецца чарговая сустрэча, мы гэтае пытанне зноў падымем і папросім не праводзіць такую ​​дзейнасць".

Адміністрацыйная адказнасць за пазастатутную дзейнасць рэлігійных арганізацый прадугледжвае штраф у памеры ад 102 да 255 рублёў. Аднак Сведак Іеговы да адказнасці не прыцягваюць. Чаму ж? Еўрарадыё растлумачылі ў самой арганізацыі.

Хаджэнне па кватэрах — асабістае волевыяўленне асобных вернікаў

"Мы не маем права забараніць сябрам нашых абшчын па іх уласнай ініцыятыве гаварыць пра Бога з незнаёмцамі", — заявіў Еўрарадыё старшыня кіруючага камітэта арганізацыі "Сведкі Іеговы" ў Беларусі Павел Ядлоўскі. Ён не адмаўляе, што некаторыя прадстаўнікі арганізацыі праводзяць падобную дзейнасць: хаджэнне па кватэрах, гутаркі на вуліцах.

Ядлоўскі: "Заканадаўства Рэспублікі Беларусь не абмяжоўвае месцы: у якіх можна гаварыць пра веру ў бога, а ў якіх — не. Гаворка ідзе пра асабістае вызнанне сваіх перакананняў не як арганізацыі, а як грамадзян".

"Любіць бліжняга — паважаць права іншага чалавека"

Што ж застаецца рабіць грамадзянам, якія не хочуць размаўляць пра Бога са Сведкамі Іеговы? Павел Ядлоўскі дзеліцца з чытачамі euroradio.fm універсальным лайфхакам: проста трэба сказаць, што вас "не цікавіць гэтае пытанне".

Ядлоўскі: "Звычайна Сведкі Іеговы не навязваюць сваю размову, таму што мы тут кіруемся дзвюма запаведзямі: "любі бога" і "Любі бліжняга". Гэта значыць "любі бога" — гэта жаданне чалавека падзяліцца гэтымі ведамі, якія ён даведаўся з Бібліі, а "Любі бліжняга" — гэта паважаць права іншага чалавека. Калі ён не хоча весці дыялог, то проста размова спыняецца".

Карыстайцеся.

Першыя абшчыны Сведак Іеговы ў Беларусі з'явіліся ў 1994 годзе. Зараз іх у нашай краіне больш за 20. Штогод у Мінску на стадыёне "Трактар" праходзіць шматтысячны кангрэс Сведак Іеговы.

А вось у суседняй Расіі дзейнасць Сведак Іеговы па-за законам. 20 красавіка 2017 года Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі прызнаў дзейнасць "Кіраўніцкага цэнтра Сведак Іеговы ў Расіі" экстрэмісцкай, забараніўшы работу ўсіх 395 аддзяленняў на тэрыторыі Расіі.

Радзіма Сведак Іеговы — ЗША, дзе гісторыя арганізацыі пачалася з гуртка "Даследчыкаў Бібліі", заснаванага ў 1870 годзе. Галоўны рэлігійна-адміністрацыйны цэнтр сёння знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Для Сведак Іеговы характэрнае адмаўленне вучэння аб Тройцы. Богам лічыцца толькі адна асоба ў Сусвеце — Іегова.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі