Узламаны твітар-акаўнт мінскай міліцыі #perehvat_gov_by

Узламаны твітар-акаўнт мінскай міліцыі #perehvat_gov_by

Зранку 28 лістапада быў узламаны акаўнт мінскай міліцыі #perehvat_gov_by у Твітары. У ім з'явіліся фотажабы, якія высмейваюць кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна. Яны суправаджаюцца заклікам вывесці расійскія войскі з Беларусі і хэштэгам #ЖывеБеларусь. 

У панядзелак быў узламаны акаўнт магілёўскай міліцыі ў Твітары, як распавядала Еўрарадыё. У ім абвяшчаліся ў вышук Пуцін і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Тады спецыялісты аднавілі кантроль над акаўнтам прыкладна за дзве гадзіны.

Узламаны твітар-акаўнт мінскай міліцыі #perehvat_gov_by
Скрыншот з твітар-акаўнту беларускай міліцыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі