"В космосе ложка не нужна": схадзілі на выставу Васіля Пачыцкага ў Мінску
Кожны год мастак Васіль Пачыцкі па мянушцы Гагарын ладзіць імпрэзы да Дня касманаўтыкі. Сёлета ён падрыхтаваў арт-падзею пад назвай “Ложка в космосе не нужна”. Яна працуе ў мінскай прасторы “Б/Уржуазные ценности”.
Тут можна знайсці інсталяцыі, жывапіс, графіку і нават касмічны буфет. Сам мастак кажа, што гэтая выстава — хутчэй для дзетак. Але і дарослым варта яе паглядзець, каб не забывацца пра бязмежнасць і прыгажосць космасу.
Дык чаму ў космасе ўсё ж не патрэбная лыжка? Глядзіце нашу кароткую відэасправаздачу з выставы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.