Ва ўчастковыя выбаркамы Брэста ўключаны адзін з 13 апазіцыянераў

У Брэсце ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па прэзідэнцкіх выбарах уключаны толькі 1 з 13 вылучэнцаў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет". Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на старшыню гарадской партыйнай арганізацыі Людмілу Дзенісенку.

Паводле яе слоў, у Ленінскім раёне было адмоўлена ўсім тром вылучаным партыйцам, у Маскоўскім раёне — 9 з 10. Дзенісенка нагадала, што раней "Справядлівы свет" вылучаў у Брэсце аднаго актывіста ў абласную выбарчую камісію і двух — у тэрытарыяльныя. Аднак ніхто з іх не быў уключаны.

"Улада не хоча дапускаць у выбаркамы прадстаўнікоў апазіцыйных партый", — кажа Людміла Дзенісенка. Яна адзначае, што ў такіх умовах сябры яе партыйнай арганізацыі сканцэнтруюць намаганні на назіранні за выбарамі.

Нагадаем, фармаванне ўчастковых выбарчых камісій па ўсёй краіне было завершанае ў сераду, 26 жніўня. Як чакаецца, сёння з'явяцца звесткі пра іх склад. Раней паведамлялася, што сярод 77 тысяч чалавек, вылучаных у выбарчыя камісіі, былі толькі 500 апазіцыянераў.


Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі